“Ноч кажаноў” у гiстарычным музеі

08.09.2018 19:00 - 22:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Карла Маркса, 12) Уваход вольны

Cустракай восень з кажанамі! Шмат цікавостак у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея (Мiнск, вул. К. Маркса, 12) з 19 да 22 гадзінаў. Уваход вольны! 

Ты весела прабавіш час і дазнаешся, хто такія кажаны, якія іх віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае і што рабіць, калі яны пасяліліся з табой побач ці заляцелі ў хату.

Цябе чакаюць цікавыя майстар-класы: будзем маляваць кажаноў, рабіць флікеры і навучымся майстраваць кніжаноў. Прыходзь з дзеткамі! Сваіх кажанчыкаў можна забраць з сабой як сувенір.

А яшчэ будзе паказ навукова-папулярных фільмаў, міні-выстава і фотазона – чакаем у інстаграме вашых сэлфі з тэгам #ночкажаноў!

АПБ і Нацыянальны гістарычны музей ладзяць мерапрыемства ў межах  21-й Міжнароднай ночы кажаноў, якую адзначаюць у Еўропе, Азіі, Афрыцы, ЗША і на Бліжнім Усходзе. Напрыканцы жніўня-пачатку верасня ў розных краінах свету адбываецца шмат мерапрыемстваў, дзе людзі могуць больш даведацца пра кажаноў, іх асаблівасці і іх важную ролю ў прыродзе, а таксама пра тое, якім чынам іх захоўваць. Міжнародная ноч кажаноў праходзіць пад эгідай Пагаднення аб захаванні папуля­­­­цый еўрапейскіх кажаноў (EUROBATS).

ptushki.org

 


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Музычны сэт ад Papa Bo ў Варшаве

15.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ