Ноч музеяў у Купалавым доме ў Мінску

18.05.2024 18:00 - 23:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 8 рублёў
 


У суботу, 18 траўня, у музеі Янкі Купалы адбудзецца інтэрактыўная праграма «∞ х 10 = ?» да Ночы музеяў.






Дата: 18 траўня

Час: з 18.00 да 23.00

Месца: музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск



 Вось што будзе: 


18.00 — 18.30. Прэзентацыя выставу «Купалаў Дом — 80» да юбілею Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

 19.00 — 20.00. Музейны КВІЗ. Выдатная магчымасць пашырыць свой кругагляд, праверыць эрудыцыю, прымяніць кемлівасць і знаходлівасць, а таксама атрымаць сувеніры! 

20.00 — 21.30. Інтэрактыўная праграма «∞ х 10 = ?» Толькі ў гэту ноч музей адкрые 8 захапляльных гісторый, звязаных з цікавымі асобамі, унікальнымі экспанатамі і музейнымі тайнамі. 

21.00. Розыгрыш каштоўнага падарунка ад музея-юбіляра. 

21.30 — 23.00. «Фолк-дыскатэка» ад гурта «Aratseya» (Арацэя).

Прыходзьце адчуць магію этнічнай музыкі і моц старадаўніх матываў у сучасным выкананні. Вас будуць чараваць гукі жаночага вакалу, колавай ліры, ірландскага бузукі і запальная перкусія. 



Уваход — па квітку ў музей (дарослыя — 8 рублёў, студэнты — 6.40 рублі), а для навучэнцаў, школьнікаў і дашкольнікаў — уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ