Ноч музеяў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску

18.05.2024 19:00 - 23:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 20 рублёў


У суботу, 18 траўня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў далучаецца да Ночы музеяў.






Дата і час: 18 траўня з 19.00 да 23.30

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 



Падрабязную праграму глядзіце на выяве. 



Госці змогуць азнаёміцца з выставамі пад музычнае суправаджэнне ад дыджэя Дзмітрыя Ціхановіча. 


Будзе творчая сустрэча з мастаком і аўтарам выставы «З вечнасці ў вечнасць» Ігарам Кашкурэвічам. 


Праграма працягнецца лекцыяй аб картах Таро і майстар-класам па стварэнні сваёй індывідуальнай карты. 

Таксама прапануюць наведаць нестандартную медытацыю, якую правядзе мастак Руслан Сяргееў, расслабіцца і атрымаць асалоду ад гуку спяваючых чар і прыроды. 

Для аматараў адукацыйнага кантэнту падрыхтавалі лекцыйную частку — вы зможаце наведаць лекцыю-дыскусію «Самыя паспяховыя мастакі па версіі НЦСМ», якую правядзе мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава. 

Таксама будзе лекцыя «Энтузіязм да архітэктуры: нефармальная адукацыя», на якой каманда сучасных архітэктараў і урбаністаў падзеліцца досведам удзелу ў архітэктурных конкурсах і раскажа: якое гэта быць актыўным архітэктарам-энтузіястам у Беларусі (для наведвання мерапрыемства абавязковая рэгістрацыя). 


Дадасць у вечар рамантыкі і жарсці перфоманс «ДВОЕ. Метамарфозы», прысвечаны тэме стасункаў паміж закаханымі.


 На працягу ўсяго вечара будзе магчымасць адцягнуцца ад паўсядзённых спраў і пагуляць у настольныя гульні або адпачыць у чыл-зоне. 



Кошт — 20 рублёў. На некаторыя івэнты патрэбная рэгістрацыя, то рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

18.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Гуканне вясны ў Вільні

21.03.2026 (12:00 - 15:00) Pamėnkalnio skveras

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ