Ноч музеяў у НЦСМ у Мінску

17.05.2025 19:00 - 23:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 25 рублёў



У суботу, 17 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў ладзяць Ноч музеяў.





У 19:00 гледачы змогуць наведаць экскурсію па выставе «Парушаючы цішыню» з куратаркай Дзінай Даніловіч і аўтарамі-ўдзельнікамі.

У 19:30 ці 20:50 пройдуць майстар-класы па экамастацтве. 


Удзельнікі змогуць стварыць арыгінальны твор выкарыстоўваючы старыя ўпакоўкі і другасныя матэрыялы. 


Патрэбная рэгістрацыя.

У 20.20 гледачоў чакае перформанс-рэфлексія
на тэму адзіноты і ізаляцыі.

У 20:50 будзе лекцыя «Надар. Калі ён быў фатографам»
, дзе пагавораць пра Фелікса Гаспара Турнашона, вядомага як Надар, які ўвайшоў у гісторыю чалавекам кіпучай энергіі і мноства талентаў. 


У завяршэнні вечара зладзяць электронны сэт, на якім гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу прыемнага электроннага гучання ў сінтэзе з відэапраекцыямі. 



Квіткі — 25 рублёў. Бярыце ў касе альбо па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

14.06.2025 12:00 - 15.06.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

Куратарская экскурсія «Адкуль узяўся Бурачок?» у Мінску

15.06.2025 (16:00 - 18:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ