Ноч музеяў у Вільні

13.05.2023 16:00 - 22:00 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20) пажаданы данат 5 еўра


У суботу, 13 траўня, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча ладзіць Ноч музеяў. Будзе шмат цікавага!



Дата: 13 траўня

Час: з 16.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня


З 16:00 — МІНІ-КІРМАШ

У чырвоным намёце на падворку можна набыць кніжкі на беларускай мове, а таксама вырабы беларускіх майстроў.

З 16:30 да 18:00 — традыцыйныя беларускія гульні для дзетак і дарослых (калі яны захочуць).

З 16.30 да 20.00 — квэст! Старт і рэгістрацыя камандаў — на Падворку.

Стартаваць і фінішаваць можна ў любы час з 16:30 да 20:00!

Пры рэгістрацыі каманда атрымлівае заданні (на выбар: на беларускай, ангельскай ці літоўскай мовах) і адзначае час старту. Кропкі могуць быць статычныя, а могуць быць рухомыя (падказка: шукайце валанцераў), могуць быць унутры музея, а могуць на Падворку.

Калі ўсе заданні пройдзеныя, трэба вярнуць аркуш з заданнямі на пункт рэгістрацыі і адзначыць час фінішу.

Перамагае каманда, якая выканае заданні правільна і як найхутчэй. Першыя тры каманды атрымаюць прызы!

ВЫСТАВЫ:

з 16:00 «Гісторыя беларускага супраціву» (унутры музея);

з 18:00 «Таямніцы старадаўняй тыпаграфіі» (буйная зала). Можна паглядзець старыя мапы і зрабіць адбітак на тыпаграфскім станку.

МУЗЫКА І ТАНЦЫ:

19:30 — 20:00 — выступ гурта «Беларускі цуд»;

20:00 — 21:00 — выступ дудара і майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах;

21:00 — узнагароджанне пераможцаў квэсту!

 І вядома ж, МАЙСТАР-КЛАСЫ ў бібліятэцы:

16:30 — 17:30: птушка з саломы

 17:30 — 18:30: вышыўка ахоўнага арнаменту процягам

18:30 — 19:30: выраб традыцыйнай тэкстыльнай лялькі

На іх можна яшчэ запісацца па спасылцы.

 А пасля 21.00 запрашаюць на духмяную гарбатку!

Уваход — рэкамендаваны данат у 5 еўра. Гэта значыць, што можна і нічога не пакідаць, можна пакінуць больш, а можна роўна 5 еўра. Усе данаты пойдуць на развіццё Музея і Цэнтра беларускай супольнасці й культуры ў Вільні.

Вітаюцца госці ў традыцыйных строях ці апранутыя ў «беларускім стылі».




Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ