Ноч музеяў у музеі Янкі Купалы: “Будзь ЯК!”

20.05.2017 19:00 - 19:00 Музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 1 рубель

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх павіншаваць Песняра з юбілеем у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая адбудзецца 20 мая 2017 года і пройдзе пад дэвізам: «Будзь ЯК!» Будзь як Янка Купала: таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным!

У залах музея наведвальнікам будзе прапанавана ўнікальная магчымасць:

  • паразважаць над тым, за якія дасягненні Янка Купала ў свой час мог атрымаць Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
  • прайсці пасвячэнне ў таварыства філаматаў і філарэтаў.
  • прыняць удзел у майстар-класе па гістарычных танцах.
  • пазнаёміцца з беларускай геральдыкай.
  • убачыць канцэртную праграму тэатра “Жывое слова”.
  • патрапіць на Парнас.
  • завітаць у госці да Песняра.
  • зрабіць адметныя фотаздымкі з лётчыкамі.
  • раскрыць таямніцу “Кода Купалы”.

Толькі адзін раз у год!

Толькі адну ноч!

Толькі 1 рубель!


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ