Ноч паэтаў у Любліне

29.10.2024 17:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае
 


У аўторак, 29 кастрычніка, у Любліне ладзяць імпрэзы памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў».






Дата: 29 кастрычніка

Час: з 17.00 (час мясцовы)

Месца: розныя лакацыі, Люблін




 Пачынаюць а 17-й.


Вось расклад: 


17.00 Урачыстае адкрыццё, чытанне вершаў рэпрэсаваных паэтаў у выкананні купалаўца Аляксандра Казелы і твораў Максіма Знака ў выкананні польскага актора Матэуша Новака.

Месца: Малая зала Філалагічнага факультэта Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, пл. М. Кюры-Складоўскай, 4а (паверх −1) 



Наведванне муралаў, прысвечаных беларускім пратэстам 2020 года і размова з аўтаркай, мастачкай Аленай Семянюк

Месца: інтэрнат «Amor», вул. І. Радзішэўскага 18 



Шпацыр па месцах памяці пра паўстанцаў 1863 года «За нашу і вашу свабоду!»

Месца: могілкі на вул. Ліпавай, вул. Лангевіча 5 



Цёплая гарбата, размовы, чытанне вершаў у прасторы «Баабаб»

Месца: прастора «Баабаб», Кракаўскае прадмесце 39b 





Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ