«Ноч расстраляных паэтаў» у Варшаве

29.10.2023 18:30 - 22:00 Бар Karma Crew (Аleja 3 Maja) Free donation

У Варшаве да «Ночы расстраляных паэтаў» адкрыюць мурал і прэзентуюць лімітаваную калекцыю адмысловых цішотак.


Дата: 29 кастрычніка

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: Бар Karma Crew, Аleja 3 Maja

Імпрэзу ладзіць Free Belarus Center  пры падтрымцы бара «Карма». Менавіта там з'явіцца мурал ад беларускай мастачкі Ташы Кацубы.

Таксама гэтая выява зʼявіцца на цішотках і торбах. Сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў. Калекцыя лімітаваная, таму цалкам магчыма, што ўвесь наклад будзе распрададзены проста ў «Карме» падчас імпрэзы.

Пасля ўрачыстага адкрыцця мурала, прысвечанага «чорнай ночы», гледачоў чакаюць вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і сучасных аўтараў і аўтарак у жывым выкананні. 



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ