«Ноч ваўкоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

25.01.2025 - 26.01.2025 12:00 - 12:00 нацпарк «Прыпяцкі» 160 рублёў
 

25 і 26 студзеня ў нацпарку «Прыпяцкі» — Ноч ваўкоў!




Дата: 25 і 26 студзеня

Час збору: 12.00 (час мясцовы)

Месца збору: ля гатэля «Тураў+», Тураў, Гомельская вобл.


Вас чакае: 


Дзікая лекцыя «Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць» — абмяркуюць самыя гарачыя, хвалюючыя і цікавыя тэмы аб ваўках; 

Квест «Логава» — вырашыце загадкі і галаваломкі і знойдзеце «Воўчае Логава»; 

Вячэрняя экскурсія «Ваўчынымі сцежкамі» — у пошуках ваўчыных слядоў пройдзеце па вячэрнім і начным лесе самымі свежымі сцежкамі шэрых. Дойдзеце да ўлюбёнага ваўкамі месца, дзе вывучыце іх сляды і звычкі. Выклічаце ваўкоў на размову, і можа, яны адкажуць. У начным лесе будзеце гуляць 3-3,5 гадзіны, пройдзеце каля 5 км; 

Начныя прыгоды ля вогнішча з грыль-меню «Ваўчыная трапеза» — будзе пікнік каля вялікага вогнішча з конкурсамі і пачастункамі. 

Майстар-клас «Ваўчок» — сваімі рукамі зробіце сувенір-магніцік.


Кошт удзелу: Дарослыя — 160 рублёў. Дзеці 6-16 гадоў у складзе сям’і — 140 рублёў.

У кошт уваходзіць: 

  • Пражыванне на турбазе «Хлупінская Буда» (1 ноч) 
  • Харчаванне: абед у кафэ Тураў+, кава-паўза, вячэра грыль-вечарынка і сняданкі на турбазе «Хлупінская Буда» 
  • Экскурсійная праграма 
  • Суправаджэнне гідам 
  • Лекцыя 
  • Майстар-клас 
  • Забаўляльная праграма Квэст



 Ёсць трансфер з Ляскавіч, Жыткавіч і Турава і назад!


 Па запіс і з пытаннечкамі звяртайцеся па нумарах + 375 33 918 07 33; +375 29 125 00 95 альбо праз інстаграм Нацпарку.





Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

08.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Вясновы Mara Market у Сопаце

11.04.2026 (11:00 - 18:00) Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ