П А С Т У Л А Т 2 0 1 8

17.11.2018 18:00 - 18:00 ТРЦ Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9) Уваход вольны

Крэсла – гэта тое, што нам трэба, калі больш нічога не трэба, гэта наглядны сімвал цывілізацыі. Бо менавіта для цывілізацыі, а не для выжывання, і патрэбны дызайн.

Ральф Каплан

 

Ці зможам мы ў сучасным свеце абысціся без крэсла? Мы адпачываем і працуем седзячы на крэсле, збольшага ў прасторы мы перасоўваемся таксама седзячы – у самалёце, цягніку, аўтамабіле. Мы вызначаем свой сацыяльны статус дзякуючы таму “крэслу”, якое займаем. Мы ямо, думаем, камунікуем, слухаем, глядзім і нават спортам займаемся седзячы. І гэта – наша “плата за прамахаждэнне”.

Крэсла падобнае да чалавека. Акрамя ног і спіны яно мае свой твар. А які твар у беларускага крэсла? Прыходзьце на “Пастулат”, дзе феерыя форм, фарбаў, матэрыялаў, вобразаў і тэхналогій знішчыць вашае ўяўленне пра крэсла толькі як пра сродак для сядзення. Правакатыўнасць і відовішчнасць праекта, выяўленая праз сінтэз відаў і накірункаў мастацтва ад дызайна як такога да рэдзі-мэйда, інсталяцыі, жывапісу, графікі, мультымедыя, перформанса, не пакіне вас абыякавымі. Ды і само месца выставы – раскошны камерцыйны цэнтр – адназначна падкажа, што мастацтва таксама з’яўляецца таварам, дзе мастакі пазначаць кошт сваіх твораў.

IV біенале “Пастулат 2018” будзе праходзіць з 18 па 28 лістапада ў папулярным у мінчукоў і гасцей сталіцы гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9).  Адкрыццё выставы адбудзецца 17 лістапада ў 18.00

Карыстаючыся магчымасцю, мы хочам паказаць сукупную каштоўнасць сабранай калекцыі як асновы будучага Музея беларускага крэсла. “Пастулат” будзе прадстаўляць як новыя аб’екты, так і рэтраспектыву трох папярэдніх выстаў. Некаторыя з прадметаў “Пастулата” сталі набыткам сучасных калекцый, выстаўляліся ў Нацыянальным мастацкім музеі, былі ўзнагароджаныя Нацыянальнай прэміяй у вобласці выяўленчага мастацтва, прымалі ўдзел у міжнародных выставах у Вільнюсе, Варшаве, Таліне. І гэта заканамерна, бо праект прадстаўляюць вядомыя беларускія архітэктары, дызайнеры, мастакі, скульптары, фатографы і іншыя дзеячы сучаснага беларускага мастацтва.

Праект напоўніцца майстар-класамі, выступамі, лекцыямі і іншымі мерапрыемствамі:

На адкрыцці мы пабачым танцавальны перформанс тэатра “Альтана”.

Дыплом “крэсла-камунікатыЎ” аднаму з маладых удзельнікаў уручыць кафедра дызайна сацыякультурных камунікацый БДУ.

Галерэя “АртБлик” прадставіць праект мастакоў-манументалістаў  “12 крэслаў”.

Мастацтвазнаўца, арт-крытык, гісторык мастацтва, куратар галерэі Tut.by Таццяна Бембель выступіць у якасці мадэратара працоўнай сустрэчы экспертаў “Беларускі дызайн: попыт і прапанова на рынку”.

Мы думаем, вас зацікавяць лекцыі па тэорыі і практыцы дызайна:

“Захапленне праектаваннем дома “Tomago” (Новая архітэктура)” вядомага архітэктара і дызайнера Льва Агібалава.

“Пакуты дызайна ў кропцы незвароту” кандыдата філасофскіх навук, дацэнта А.В. Чарнышова.

“Як патрапіць на старонкі часопіса. З асабістага досведу Аляксандра Кратовіча” архітэктара, заснавальніка студыі архітэктуры і дызайна Аляксандра Кратовіча.

“Фахверк і каркас. Досвед “будаўнічага дызайна”. Аляксандр Трусаў, архітэктар, дызайнер інтэр’ераў, сузаснавальнік дызайн-студыі “Четвертый квартал”.

“Дызайн у мастацтве і мастацтва ў дызайне” загадчыка кафедры прамысловага дызайна БДАМ Алеся Фаменкі.

“Сувязь гукавых практык у сучасным кіно і сучасным мастацтве” Яўгена Рагозіна.

А 24 і 25 лістапада прыходзьце на маркет дызайнерскай мэблі і прадметаў інтер’ера.

Дарэчы, экспанаты, якія вы ўпадабаеце, можна будзе набыць у галерэі “АртБлик” пасля завершэння выставы.

З 2012 года кожнае біенале станавілася падзеяй. Не сумняемся, што і чацвёрты “Пастулат” будзе значным для прафесійнай супольнасці і культуры ў цэлым, цікавым для патрабавальнага гледача.

Ды й увогуле, Пастулат – сябра чалавека!

Праект ажыццёўлены пры партнёрскай падтрымцы:

 

ТРЦ Galleria Minsk / МЕХО / AUPI / ГлассПойнт/ PREMIUM Decor/

Стиль-Декор/ ТЦ СитиГрад / UNIEL / Голдоптима/ Эггер / Сутория/

Сарафан Маркет / МИР ФОТО / Колорадо / Артблик / Openini / BY Furniture

Адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 9, 3 паверх

Час працы: 10.00 – 22.00,

УВАХОД ВОЛЬНЫ

Postoolat.unid.by     +375293808075    +37544 7361226


Вам можа быць цікава

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

«Ляпіс Трубяцкі» ў Варшаве

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Nevika ў Мінску

20.09.2025 (18:00 - 20:00) прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11 к. 2)

Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

25.09.2025 (19:00 - 21:00) Uus Laine (Vana-Kalamaja 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ