П-Фильмы ў Мінску. Прэзентацыя новага альбома

04.03.2018 19:00 - 23:00 Re:Public 30 - 50

4 сакавіка ў Мінскім клубе Re:Public адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта «П-Фильмы» – маладога, якога не трэба прадстаўляць на айчыннай панк-сцэне. Пачаўшы свой шлях з падмаскоўскага гаража, ўсяго праз некалькі гадоў «П-Фильмы» ўпэўнена крочылі на вялікую сцэну, збіраючы на сённяшні час тысячныя залы.
___________________
Фірмовыя квіткі арганізатара CUBE-A Sound толькі ў Марыі
тэл. +375 25 694 22 28:
► 30,00р – танцпляц;
►Спасылка на суполку сустрэчы: П-Фильмы ў Мінску

Квіткі Онлайн на сайце арганізатара cubeasound.by
► 30,00р – танцпляц

Квіткі ў аператара (+камисія аператара):
► 35,00р – танцпляц;
► 50,00 – VIP (месца за столікам).

Кропкі продажу:
● Клуб Re:Public;
● Сайт и касы горада электронага дылера ticketpro.by;
● Салоны “Связной” і “Евросеть” па ўсёй Беларусі.

Інфа:
+375 25 694 22 28;
+375 33 638 40 27
_________________________________________

Вось што кажуць самі музыкі пра свой новы альбом, выхад якога адбыўся 28 верасня 2017 года:

«У новых песнях мы зноў пастараліся адлюстраваць дух часу. Смутны – для адных, светлы – для іншых. Хтосьці страціў надзею, хтосьці не губляе надзеі. У чорны ці белы колер эпоху афарбоўваюць людзі. Таму наш новы альбом будзе, перш за ўсё, пра людзей. Пра жыццё любога простага чалавека, якое непазбежна працякае ў дыяпазоне паміж роспаччу і надзеяй. Менавіта так мы і назвалі наш новы альбом – “У дыяпазоне паміж роспаччу і надзеяй”.
Мы не запісваем новыя пласцінкі проста для галачкі ў дыскаграфіі – заўсёды дзеля чагосьці большага. Нашыя песні дапамагаюць людзям жыць. Мы даведаліся пра гэта з вашых шматлікіх лістоў. У іх гісторыі рэальных людзей. Гэтыя гісторыі па-сапраўднаму натхняюць. Значыць, усё, што мы рабілі – ужо было не дарма! »

Мы будзем вельмі рады сустрэцца з вамі 4 сакавіка ў мінскім клубе RE:PUBLIC , каб адыграць для вас наш новы альбом, а таксама яшчэ раз успомніць разам з вамі нашыя лепшыя песні! Гэта будзе самае маштабнае, яркае і гучнае панк-рок-свята, якое мы калі-небудзь стваралі! Свята, якое не паўтараецца ніколі!


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ