У суботу, 22 лістапада, у галерэі Шчамялёва адбудзецца майстар-клас па лінагравюры.
У суправаджальных тэкстах на выставах ыы часта сустракаеце словы «літаграфія», «ксілаграфія», «афорт», «лінагравюра», «сухая іголка».
Усё гэта розныя спосабы стварэння друкаванай графікі, аднак некаторыя з іх больш працаёмкія і патрабуюць шмат часу і ўменні, а такія, напрыклад, як лінагравюра, падыходзяць для таго, каб засвоіць іх у рамках майстар-класа.
Удзельнікам будуць прапанаваны эскізы, па якіх можна выразаць упадабаны ўзор, але калі вы прыдумалі свой малюнак - выдатна!
Атрыманы штамп вы зможаце адразу ж надрукаваць на паперы, стварыўшы ўнікальныя віншавальныя паштоўкі.
Як заўсёды, вас чакае творчы працэс, а таксама займальны аповед і прэзентацыя пра гісторыю паходжання лінагравюры ад мастачкі і мастацтвазнаўцы Марыі Гапіенка.
Усе матэрыялы дадуць.
Квіткі - 18 рублёў дарослым, 14 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам - 10 рублёў.
Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.