Майстар-клас па ляўкасе ў Мінску (12+)

01.02.2026 14:00 - 16:00 мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4) 45 рубёў

1 лютага, у нядзелю, у мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адбудзецца майстар-клас мастачкі Лізаветы Янковай па тэхніцы ляўкас у межах яе персанальнай выставы.


Ляўкас - старажытная тэхніка, якую ўжывалі для стварэння абразоў, а сёння яна увайшла ў арсенал працы і сучасных мастакоў.

Вас чакае:

- Азнаямленне з гісторыяй і спецыфікай ляўкаса: грунт і фарбы

- Відэапрэзентацыя выбітных узораў

- Практычнае азнаямленне з тэхнікай ляўкасу

Кожны ўдзельнік напіша свой невялікі жывапісны твор з выявай твару чалавека.

Кошт - 45 рублёў. Усе матэрыялы дадуць. Запісвайцеся па тэлефоне 8017 377 40 91 альбо праз дырэкт Цэнтра.


Вам можа быць цікава

GODS TOWER у Берліне

19.02.2026 (19:00 - 21:00) Нaus der Statistik (Otto-Braun-Straße 70–72)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ