«Паўночнае ззянне» — 2023

13.11.2023 - 26.11.2023 10:00 - 21:00 offline і online Бясплатнае

9-ы раз фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пройдзе з 13 па 26 лістапада. Ён зноў адбудзецца ў гібрыдным фармаце: online для ўсіх і offline ў некалькіх краінах свету. Галоўная тэма «Ззяння-2023» пакуль застаецца загадкай.


Дата: 13-26 лістапада

Месца: offline і online 

Нягледзячы на рэпрэсіі і немагчымасць ладзіць кінафестываль на радзіме, «Паўночнае ззянне» ні разу не пераставала ззяць для беларусаў і беларусак і стала для многіх штогадовай традыцыяй. Дзявяты год запар каманда фэсту збірае і паказвае гледачам унікальныя фільмы, створаныя ў краінах Скандынавіі, Балтыі і Беларусі.

У 2022 годзе кінафестываль часткова вярнуўся ў offline і сабраў поўныя залы ў Таліне і Вільні, а ахвотных глядзець фільмы фэсту online набралася больш за 2 тысячы чалавек. Таксама летась «Паўночнае ззянне» дэманстравала спецыяльную праграму «Ukraine mon amour»,, у якую ўвайшлі фільмы, зробленыя ў супрацоўніцтве паміж Украінай і Нардычнымі і Балтыйскімі краінамі. Такім чынам каманда фестывалю падтрымала смелую барацьбу Украіны за свабоду i супраць расейскай агрэсіі.

У 2023 годзе «Ззянне» зноў рыхтуе для сваіх гледачоў яскравую кінапраграму і працуе над стварэннем бяспечнай і даступнай прасторы ў online і offline ў Таліне, Вільні і Стакгольме.

Аднак на працягу некалькіх гадоў кінафэст «Паўночнае ззянне» існуе «насуперак». І папраўдзе мае патрэбу ў падтрымцы сваіх гледачоў і глядачак. Каб у лістападзе вы зноў змаглі адкрыць для сябе новыя фільмы, паслухаць займальныя дыскусіі пра кіно і жыццё —  падтрымайце дзейнасць фэсту данатам.

Сачыце за навінамі «Паўночнага ззяння» ў сацыяльных сетках InstagramTelegramFB, каб не прапусціць аніводнага цікавага моманту.

Арганізатар: кінакампанія Volia Films.


Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Новы год у Варшаве

31.12.2025 (21:00 - 23:00) Помнік Каперніку (Кракаўскае прадмесце)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ