Выстава “Па-за канонам” у Гродне

06.11.2025 - 30.11.2025 11:00 - 19:00 Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 5 рублёў

У музеі гісторыі рэлігіі пачала працу выстава “Па-за канонам”, якая адлюстроўвае свет народнага сакральнага мастацтва XVIII–XX стст.


Яна знаёміць з творамі, створанымі па-за строгімі царкоўнымі канонамі – наіўнымі і кранальнымі вобразамі.

Народныя іканапісцы і скульптары натхняліся прафесійнымі кананічнымі ўзорамі і творамі заходнееўрапейскага жывапісу і графікі. Аднак, не маючы акадэмічнай мастацкай адукацыі, яны не маглі ўзнавіць арыгіналы ва ўсіх дэталях і вытанчанасці.

Таму малюнак на абразах максімальна спрошчаны і лаканічны: у прамалёўцы постацей і лікаў няма лішніх дэталяў, дамінуе графічнасць пры слабой прапрацоўцы аб’ёму, прапорцыі часта парушаюцца.

Лікі святых маюць падабенства з канкрэтнымі людзьмі, якія валодаюць поўнай гамай эмоцый і пачуццяў.

Часовая экспазіцыя складаецца з двух тэматычных блокаў. Першы ўключае евангельскія сюжэты, другі – выявы святых.

Большасць прадстаўленых твораў паходзіць з Гродзенскай вобласці. Асобную групу складаюць абразы Гомельскай іканапіснай школы, якая дзейнічала ў канцы XIX – пачатку XX стст.

Куратар – Сяргей Казуля, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела экспазіцыйна-выставачнай і навукова-даследчай работы.

Квіткі – 5 рублёў.


Вам можа быць цікава

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Беларускі кватэрнік пад Шарлатам

15.11.2025 (18:30 - 22:00) (10217 Glencrest Drive)

Спектакль "Валізка" ў Варшаве

24.11.2025 (15:00 - 17:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ