Пачынае працу выставачны праект «Аб зямлі і небе»

22.04.2017 11:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

З 22 красавіка 2017 года пачне сваю працу юбілейны выставачны праект «Аб зямлі і небе» вядомага беларускага мастака і таленавітага педагога Анатоля Васільевіча Кузняцова.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за шэсцьдзясят жывапісных твораў майстра, створаных ім на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў (19962016).

Магчымасць стварэння аналогіі невымоўнага і неспасціжнага з’яўляецца цэнтрам яго даследавання. Пошук усёабдымнага вобраза, візуальнага адбітка навакольнай рэальнасці прывёў мастака да адмаўлення ад рэалістычнага пераасэнсавання. Працы Анатоля Кузняцова сцвярджаюць невытлумачальнасць і неартыкуляванасць як асноўны прынцып жывапісу. Толькі крэатару адкрываецца ўтоеная гармонія ўсіх рэчаў, толькі ён здольны распазнаць, улавіць і даць магчымасць наблізіцца да нерэальнай матэрыі ўсяго існага – так мы можам, калі не ўбачыць, то адчуць, пазнаць яе прысутнасць.

АНАТОЛЬ ВАСІЛЬЕВІЧ КУЗНЯЦОЎ нарадзіўся 29.04.1947 г. у Усць-Камчацку Хабараўскага края (Расія).

Школьныя гады правёў у пасёлку Свень Бранскай вобласці. Наведваў народную студыю ў бранскім Палацы культуры чыгуначнікаў. Педагог – Віктар Вараб’ёў.

1967–1969 гг. – служба ў арміі (Капусцінін Яр Астраханскай вобласці).

1970–1976 гг. – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне станковага жывапісу. Вучыўся ў Барыса Аракчэева, Анатоля Бараноўскага, Ігара Грыгаровіча, Мая Данцыга, Барыса Казакова, Пятра Крохалева, Хаіма Ліўшыца, Вячаслава Цюрына.

1970–1974 гг. – выкладанне на архітэктурным факультэце Беларускага

політэхнічнага інстытута (цяпер – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

З 1983 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

1979–1989 гг. – член творчай групы «БУКУБ»

З 1988 па 2002 г. – член творчага аб’яднання «НЯМІГА-17».

1989 г. – лаўрэат Усесаюзнай выставы-конкурсу жывапісу. ЦДМ (г. Масква, Расія).

1997 г. – медаль Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.

З 2000 г. – член Міжнароднага саюза мастакоў «СОНЕЧНЫ КВАДРАТ» (Масква, Расія).

З 2003 г. – член новага Еўрапейскага культурнага парламента (Другая сесія. Грац, Аўстрыя).

2013 г. – медаль Францыска Скарыны за ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

2015 г. – спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за шматгадовую творчую дзейнасць і стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў.

Работа выставы працягнецца да 21 мая 2017 года.

Куратар: Сяліцкая Наталля Леанідаўна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ