Варкшоп для падлеткаў «AI-боты да работы» ў Кракаве

18.10.2025 12:00 - 15:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатна

У суботу, 18 кастрычніка, у кракаўскай Прасторы адбудзецца варкшоп для падлеткаў «AI-боты да работы».



Замест таго, каб змагацца са смартфонамі ў дзяцей, «Кніжны вырай» вырашыў навучыць выкарыстоўваць іх магутнасць разумна. 

Уявіце ШI-агента, які:

👉 тлумачыць складаную тэму проста і зразумела;
👉 складае персанальны план для вывучэння новай мовы, трэніровак у спартзале ці падрыхтоўкі да іспыту;
👉 стварае спіс літаратуры па тваіх інтарэсах.

Навучыўшыся кіраваць ШІ, моладзь зможа выкарыстоўваць яго для глыбокай і асэнсаванай працы, вызваляючы час для самага важнага, у тым ліку і для чытання

Чакаюць моладзь 12–18 гадоў.
Толькі вазьміце з сабой ноўтбук ці смартфон

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

11.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND ва Уроцлаве

21.07.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць асабіста за дзень да канцэрта)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ