Падвядзенне вынікаў конкурсу “І складаюцца самыя дзівосныя казкі… ”

24.01.2017 12:00 - 14:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

24 студзеня а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ

“І складаюцца самыя дзівосныя казкі…”.

Мэтай правядзення конкурсу стала выхаванне любові і цікавасці дзяцей і дарослых да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітай моладзі. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Конкурс праходзіў з 21 лістапада 2016 года па 31 снежня 2016 года. На адрас музея прыйшлі сотні работ з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў мастацкай форме адлюстоўваюць уяўленні сучаснай моладзі пра герояў твораў Якуба Коласа.

Работы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у двух асноўных намінацыях:

— конкурс выяўленчага мастацтва;

— літаратурны конкурс.

У журы былі запрошаны вядомыя беларускія паэты, мастакі і дзеячы культуры: Зінаіда Камароўская – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Міхась Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Уладзімір Ліпскі – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, Казімір Камейша – беларускі паэт, перакладчык, Анатоль Зэкаў — беларускі паэт і  празаік, Алесь Марціновіч — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, Рыгор Сітніца – кіраўнік Беларускага саюза мастакоў, Аляксандр Дранец – намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, Іван Міско – скульптар, народны мастак Беларусі, Анатоль Гармаза – мастак, генеральны дырэктар ААТ “Рэдакцыя газеты “Шапакляк”.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання члены журы павіншуюць пераможцаў, уручаць дыпломы і памятныя падарункі. Асобныя ўдзельнікі будуць адзначаны спецпрызамі ад рэдакцый часопіса “Вясёлка”, газеты “Культура” і “Настаўніцкай газеты”.


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Беларускія кнігі на кніжным кірмашы ў Познані

13.03.2026 10:00 - 15.03.2026 19:00 кніжны кірмаш (Głogowska, 10)

Сустрэча з Дзянісам Майтаком у Мінску

19.03.2026 (19:00 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ