Падвядзенне вынікаў конкурсу “Жыве паэт між намі тут!”

06.12.2017 - 07.12.2017 12:00 - 12:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

6 снежня а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ “Жыве паэт між намі тут!”

Конкурс праходзіў з 4 кастрычніка 2017 года па 4 лістапада 2017 года. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці ад дзесяці да шаснаццаці гадоў. На адрас музея прыйшло каля двухсот работ з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія ў мастацка-вобразнай форме адлюстоўваюць значэнне творчасці Якуба Коласа для сучаснай моладзі.

Работы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у трох асноўных намінацыях:

  • “З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. Коласу-празаіку”;
  • “Нясуцца зыкі песень здольных. Коласу – паэту”;
  • “Свет бязмежны – мой дом. Коласу – перакладчыку”.

На літаратурны конкурс прыйшлі вершы, эсэ, замалёўкі, літаратурная крытыка, сачыненні, пераклады, у якіх удзельнікі конкурсу разважаюць пра значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры, дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў класіка, спрабуюць свае ўласныя пісьменніцкія сілы.

У журы конкурсу запрошаны вядомыя беларускія паэты, пісьменнікі, дзеячы культуры і грамадскія дзеячы.

Лаўрэаты конкурсу і госці музея змогуць пабачыць у залах музея “ажыўшую” экспазіцыю, на якой прадэманструюцца вузлавыя моманты жыцця і творчасці Якуба Коласа.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання члены журы павіншуюць пераможцаў, уручаць дыпломы і памятныя падарункі.

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ