ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя кнігі вершаў Насты Кудасавай «Побач» у Варшаве

24.04.2023 18:00 - 19:00 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае

У панядзелак, 24 красавіка, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў Насты Кудасавай «Побач» у Варшаве.



Дата: 24 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2 (sala kameralna), Варшава

Удзел бярэ мастачка Святлана Дземідовіч (бо кніга — гэта не толькі вершы, але і дзівосныя ілюстрацыі, якія робяць з кнігі сапраўдны арт-бук).

Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці.

 Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыцццём.

Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення.

Будуць чытанні вершаў, гутаркі, адказы на пытаннечкі і, вядома, аўтограф-сесія.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Юля Цімафеева ў Берліне

16.06.2026 (19:00 - 21:00) Zirkuszelt CABUWAZI Tempelhof (Columbiadamm 84)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ