Паэтычны сеанс у Гомелі

01.03.2025 17:00 - 19:00 адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка» (вул. Кастрычніка, 29) Бясплатнае




У суботу, 1 сакавіка, у Гомелі ладзяць адкрытую паэтычную вечарыну, прысвечаную паэткам усяго свету.





Паэткі ўсіх часоў, ад Сапфо і Рабіяі Балхі да нашых сучасніц, выкарыстоўвалі свае вершы як платформу для выказвання болю, надзеі, імкнення да свабоды самавыяўлення.

А мы, чытаючы іх, можам здзейсніць вандраванне ў свет іншых часоў і культур — і выявіць нябачныя сувязі паміж намі, пачуць і зразумець адзін аднаго на адлегласці.

У першы дзень вясны ажывяць словы, якія гавораць аб правах жанчын і роўнасці.


Калі хочаце выступіць — рэгіструйцеся па спасылцы. А хочаце паслухаць — проста прыходзьце.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ