Паэтычны вечар у гонар Сальвадора Далі

12.11.2020 18:30 - 19:00 Галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) Бясплатнае

Паэтычны вечар «Гадзіннік сцякае са стала», прысвечаны іспанскаму генію сюррэалізму Сальвадору Далі, пройдзе 12 лістапада ў 18.30 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамляе «Звязда» са спасылкай на БЕЛТА.

Сустрэчу правядзе журналістка і паэтка Тамара Вяцкая. Госці пачуюць вершы ў асяроддзі работ знакамітага майстра, будуць піць каву і гутарыць адзін з адным. Для тых, хто хоча не толькі паслухаць, але і прачытаць свае творы, арганізатары просяць звязацца з каардынатарам сустрэчы Тамарай Вяцскай (fb.me/toma.ivanova.33).

Мерапрыемства з’яўляецца часткай выставы «Сальвадор Далі. Тайнопіс». Экспазіцыя ўключае калекцыю з 61 арыгінальнага каляровага графічнага твора Далі з прыватных збораў і галерэй Еўропы і Амерыкі. Сабраны літаграфіі з серый «Кармэн» (8 абраных прац з унікальнага выдання 1968 года), «Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў» (12 работ, 1969-1984), «Далініянскія коні» (18 работ, 1972-1983). Акрамя таго, будзе 20 ілюстрацый да аповесці Пэдра дэ Аларкона «Трохвуголка», якія выкананы ў тэхніцы ксілаграфіі ў 1958 годзе. Вянчае сход трыпціх «Трылогія любові» (1976).

Пабачыць шэдэўры графікі вялікага сюррэаліста можна да 20 снежня.


Вам можа быць цікава

Хор «Навокал» у Вільні

12.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17A)

Лекцыя «Клімат змяняецца. А мы?» у Лодзі

13.06.2026 (18:00 - 20:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Купалле пад Сіэтлам

14.06.2026 (12:00 - 14:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ