• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Паказ «Беларусь 4’33. Горад Сонца Кропка Нуль»

Пачатак: 22.05 (19:00)
Канец: 22.05 (21:00)
Прастора "Ок16"
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)
Google

Праект «Т.О.К.» запрашае на тэатральнае падарожжа па беларускім Горадзе Сонца. Выставачна-мультымедыйны івэнт «Беларусь 4’33. Горад Сонца Кропка Нуль» паводле кнігі Артура Клінава адбудзецца 22 траўня ў «Ок16». У новай версіі праекта Тані Арцімовіч і Антона Сарокіна тэкст прачытае акцёр Аляксандр Малчанаў. За гук адказвае Эрык Арлоў-Шымкус, відэа – Тані Арцімовіч. Пасля мерапрыемства адбудзецца Q&A з аўтарам кнігі.

Прэм’ера «Беларусь 4’33. Горад сонца кропка нуль» адбылася 1 лістапада 2015 года. У аснове выставачна-мультымедыйнага праекта – «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» беларускага пісьменніка і мастака Артура Клінава. Кніга расказвае гісторыю чалавека, народжанага ў савецкім Мінску, які праз успаміны горада свайго дзяцінства распавядае пра адзін няўдалы гістарычны сацыяльны эксперымент — Савецкую імперыю.

Цела Мінска, ягоная гісторыя становяцца ў гэтым расповедзе асноўнай метафарай, прасторай, звяртаючыся да якой герой спрабуе ўспомніць сябе, усвядоміць тое, што было, для таго каб знайсці шляхі думаць пра сваё заўтра. Але гэта не толькі гісторыя чалавека, траўмаванага савецкім праектам, гэта гісторія пра пошукі ідэнтычнасці ў прасторы горада, і, як аказваецца, складана знайсці сябе ў зруйнаваным горадзе ці месцы, якое не мае памяці.

Працуючы з канцэптам Горада Сонца, разважаючы пра ўтопію, факусуючыся на феноменах памяці і часу (мінулага і будучага), Таня Арцімовіч і Антон Сарокін пераасэнсоўваць клінаўскую ідэю і спрабуюць знайсці ў гэтай гісторыі галасы і выявы сучаснасці – глабальнай і лакальнай.

Пасля перформансу адбудзецца гутарка з аўтарам «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца» Артурам Клінавым. Мадэрырваць яе будзе Вольга Шпарага – філосафка, кандыдатка філасофскіх навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ў European College of Liberal Arts in Belarus (ECLAB).

Нагадаем, што спектакль быў паказаны ў рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва ТЭАРТ (Мінск, 2016 г.) і праекта «World on stage» Культурнага цэнтра BOZAR (Брусэль, 2018).

Набыць квіткі магчыма на сайце artcorporation.by альбо па тэл. +375 44 490 48 99, а таксама на bycard.by, bezkassira.by, kupalauski.by, kassy.by і smsbilet.by.

Праект здзейснены ў межах рэзідэнцыі Цэнтра сучаснага мастацтва Ujazdowski Castle (Варшава) і Akademie Schloss Solitude (Штутгарт) як частка New Networks праекта і з фінансавай падтрымкай Foundation for Polish–German Cooperation і Горада Варшавы.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип