ПАДЗЕЯ ДНЯ: Паказ беларускіх фільмаў у Варшаве

03.08.2022 20:15 - 22:00 дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

3 жніўня Беларускі Дом разам з Centrum Myśli Jana Pawła II запрашае на летні паказ трох беларускіх фільмаў на вольным паветры ў дворыку Музея Вольнай Беларусі.



Дата: 3 жніўня

Час: 20.15 — размова з кінематаграфістамі, 21.00 — пачатак сеанса (час мясцовы)

Месца: дворык Музея Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава


 У праграме:

ЧЫСТАЕ МАСТАЦТВА (2019) рэж. Максім Швед Дакументальны, 51 ′ Таямнічы мастак з’яўляецца ў розных кутках Мінска.Ён разгортвае палатно і пачынае маляваць. Пад яго пэндзлем паўстаюць таямнічыя геаметрычныя фігуры, прастакутнікі і квадраты ...Крок за крокам мы знаёмімся з мастаком усё бліжэй і бліжэй.


ЭПІТАФІЯ (2020) рэж. Віктар Аслюк Дакументальны, 28′ Беларускі некропаль. Для кагосьці гэта месца спаткання з памерлымі сваякамі, месца для рэкалекцый і малітвы, хтосьці шукае сляды мінулага, хтосьці шпацыруе, а трэція бавяць час... за сямейнымі бяседамі.


СОЙКА (2021) рэж. Анастасія Сергіеня Караткаметражка, 15 ′ Беларуская эмігрантка Ганна жыве пад пастаянным ціскам і, як правіла, робіць адчайныя крокі, каб ажыццявіць свае творчыя мары і дасягнуць поспеху ў Нью-Ёрку.


Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ