Паказ дакументальнага фільма «Стрыптыз і вайна» Андрэя Куцілы ў Варшаве

09.05.2022 18:00 - 21:00 FINA (ul. Wałbrzyska 3/5) Бясплатнае

9 траўня ў Варшаве пакажуць дакументальную стужку беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна». Пасля сеансу адбудзецца гутарка са спадаром Андрэем.



Дата: 9 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: FINA, ul. Wałbrzyska 3/5, Варшава

Сеанс адбудзецца ў межах фестываля «Невядомы Усход».

Уваход вольны, неабходная рэгістрацыя па спасылцы.

Фільм «Стрыптыз і вайна» паказвае разрыў пакаленняў у сучаснай Беларусі. Пад Мінскам вайсковец у адстаўцы жыве пад адным дахам з унукам. Дзядуля культывуе патрыятычныя традыцыі па-савецку, а малады Анатоль марыць аб кар’еры стрыптызёра, якой прысвячае кожную вольную хвіліну. Ці ёсць шанцы на пагадненне паміж двума мужчынамі? Гэта таксама гісторыя незвычайных сямейных адносін паміж маладым унукам, які шукае свой шлях у жыцці, і старэючым дзедам.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ