Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Кілі

19.05.2025 19:00 - 21:30 Alte Meierei (Hornheimerweg 2) Бясплатнае



 19 траўня, у панядзелак, у Кілі адбудзецца паказ дакументальнага фільма Таццяны Свірэпы «Беларусь 23.34».






Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі:

хлопец, які проста ехаў на ровары каля абеліска «Мінск-Горад-Герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна;

сантэхнік, які выйшаў на станцыю «Фрунзенская», таму што цягнік метро далей не пайшоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарваным абцасам;

маці семярых дзяцей, якая, абараняючы сына, ішла да турэмнага грузавіка і бачыла, як яго абліваюць чырвонай фарбай;

лекарка, якую атруцілі газам у турэмным грузавіку, а потым прымусілі прыгнуцца і бегаць па калідорах жодзінскай турмы...


30 адважных людзей распавялі, як яны перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020 года, што яны адчуваюць і што, на іх думку, змянілася ў беларускім грамадстве (у фільме выкарыстана 25 інтэрв’ю).


Па сеансе адбудзецца гутарка з рэжысеркай Таццянай Свірэпай.


Уваход, выглядае, вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ