Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Вільні

07.12.2023 19:00 - 21:00 Беларускі дом (Vilniaus gatve, 20) Бясплатнае


У чацвер, 7 снежня, у Вільні адбудзецца паказ дакументальнага фільма Таццяны Свірэпы «Беларусь 23.34».




Дата: 7 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus gatve, 20, Вільня 


Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі: 

хлопец, які проста ехаў на ровары каля абеліска «Мінск-Горад-Герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна;

 сантэхнік, які выйшаў на станцыю «Фрунзенская», таму што цягнік метро далей не пайшоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарваным абцасам;

 маці семярых дзяцей, якая, абараняючы сына, ішла да турэмнага грузавіка і бачыла, як яго абліваюць чырвонай фарбай; 

лекарка, якую атруцілі газам у турэмным грузавіку, а потым прымусілі прыгнуцца і бегаць па калідорах жодзінскай турмы... 


30 адважных людзей распавялі, як яны перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020 года, што яны адчуваюць і што, на іх думку, змянілася ў беларускім грамадстве (у фільме выкарыстана 25 інтэрв’ю).


Па сеансе будзе гутарка з рэжысёркай. 


Паказ ладзіць праваабарончы цэнтр «Вясна». 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ