Паказ фільма "Пад шэрым небам" у Мюнхене

28.02.2026 21:00 - 22:30 München, Filmmuseum (St.-Jakobs-Platz 1) 5 еўра

У суботу, 28 лютага, у Мюнхене ў межах фестываля "Mittel Punkt Europa" адбудзецца паказ фільма Мары Тамковіч "Пад шэрым небам", натхнёнага гісторыяй Кацярыны Андрэевай.


2020-ы. Ідуць пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў, сфальсіфікаваных Лукашэнкам.

Журналістка Лена асвятляе жорсткі разгон мірнага сходу.

Беспілотнік адсочвае яе, але Лена працягвае сваю працу і яе затрымліваюць.

Яе муж Ілля робіць усё, каб выратаваць жонку, але ўлады маюць намер зламаць іх абодвух.

Фільм ідзе на беларускай і рускай мовах з ангельскімі субцітрамі.

Пасля паказу будзе размова з беларускай журналісткай і былой палітвязынкай Ксеніяй Луцкіной.

Квіткі коштам 5 еўра бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ