Паказ фільма «Радзіма» ў Кракаве

01.06.2023 20:30 - 22:30 Kino Kijów (al. Krasińskiego 34) 19 злотых


У чацвер, 1 чэрвеня, у межах Кракаўскага кінафестываля пакажуць дакументальны фільм Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма».



Дата: 1 чэрвеня

Час: 20.30 (час мясцовы)

Месца: Kino Kijów, al. Krasińskiego 34, 30-101, Кракаў


Праз асабістыя гісторыі герояў фільм расказвае пра сістэму гвалту ў беларускім грамадстве і закранае галоўныя падзеі апошніх гадоў, ад пратэстаў 2020-га да расейскага ўварвання ва Украіну.

Фільм ужо атрымаў галоўную ўзнагароду на міжнародным фестывалі CPH:DOX у Капенгагене і прыз кінакрытыкаў Fipresci на фестывалі goEast.

Па сеансе будзе гутарка з рэжысёрамі.

Квіткі коштам 19 злотых можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 10:00 - 01.11.2026 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ