«Паміжжа» — выстава беларускай фатаграфіі ў Лодзі

16.06.2023 - 25.06.2023 19:00 - 20:00 OFF Piotrkowska (Piotrkowska 138/140) 20 злотых
 

У пятніцу, 16 чэрвеня, у Лодзі адкрываецца фотавыстава «Паміжжа / Месяц фатаграфіі ў Мінску». Гэта частка традыцыйнага Fotofestiwal Lodz.



Дата: 16 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: OFF Piotrkowska, Piotrkowska 138/140, Лодзь


На выставе можна пабачыць фотаздымкі Яўгена Ацтэцкага, Машы Святагор, Аляксандра Васюковіча, OB, Аляксандра Зяньковіча, Андрэя Шкiлёнка, Кацярыны Кузьмічовай, Пашы Крычко, Максіма Шведа, Вiталя Стужкі, Міхаіла Мішука, Канаплёва+Лейдзік, AL, SL, IH, Веры Мірскай, «Беларускага Клімата».


Частка фота асэнсоўваюць жыццё апошніх трох гадоў, іншыя праекты былі створаны раней, але ўсе яны апісваюць сустрэчу са станам зыбкай памежнасці паміж нармальным жыццём і вайной, турмой, выганнем, смерцю.

Транзітны стан і чаканне зрабілася самім жыццём. Вялікія ідэі і мары сціснуліся да побытавага, няўстойлівага і крохкага зараз. Надзея знікае і рассейваецца ў тумане Паміжжа.

 Выстава працуе па 25 чэрвеня.

Квіткі: 20 злотых звычайны, 10 — ільготны. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.


А ў нядзелю, 18 чэрвеня а 15-й, будзе куратарская экскурсія па гэтай выставе. Не прапусціце!


«Месяц фатаграфіі ў Мінску» — міжнародны фестываль, які штогод праводзіўся ў Беларусі ў 2014-2020 гадах групай энтузіястаў. У 2021 годзе быў вымушаны пераехаць у Польшчу.





Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ