Лекцыя «Усходнія могілкі: памяць, гісторыя, скульптура» ў Мінску

12.11.2025 18:30 - 21:00 Ратуша (пл. Свабоды, 2а) 7 рублёў

У сераду, 12 лістапада, у мінскай ратушы адбудзецца лекцыя мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель «Усходнія могілкі: памяць, гісторыя, скульптура».


Усходнія могілкі – помнік гісторыі і культуры, свайго роду летапіс горада, захаваны ў камені. Адкрыта ў 1952 годзе на ўскраіне горада і першапачаткова асаблівага статусу не мела.

Цяпер гэта галоўны гарадскі некропаль, дзе пахаваны выдатныя дзеячы навукі, культуры, спорту, палітычныя дзеячы.

На Усходніх могілках таксама знаходзяцца групавыя пахаванні. Надмагіллі і мемарыялы ўяўляюць сабой не толькі творы скульптуры, але і старонкі біяграфій людзей, якія былі часткай гісторыі горада.

Разам з Таццянай Бембель слухачы змогуць зірнуць на гэтую прастору як на музей пад адкрытым небам, экспазіцыю якога займальна даследаваць не толькі з гістарычнага пункту гледжання, але і як эстэтычны аб'ект і культурны феномен.

Квіткі - 7 рублёў поўны, 5 рублёў студэнцкі, 3 рублі школьны.


Вам можа быць цікава

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

19.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ