Папа Бо ў Варшаве

05.12.2025 21:30 - 23:30 Бар "Карма (Aleja 3 Maja 5) Бясплатна

У пятніцу, 5 снежня, у бары "Карма" дае дыджэй-сэт аўдыёчарнакніжнік, містыфікатар і сертыфікаваны гукавы алхімік Папа Бо.


Будзе бас, які зараджае органы, рытмы, што накладаюць заклёны на келіхі, і гукавыя спіралі, што перашываюць тваю нервовую сістэму.

Ніякіх жанраў. Ніякіх межаў. Толькі плямённыя вібрацыі, спатнелы транс і неадольная прага танцаваць.

Апранайцеся так, каб нават продкі вас пазналі.

Уваход, выглядае, вольны.


Вам можа быць цікава

Калядны Вайцюшкевіч у Сопаце

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Каляды ў Беларускай школцы ў Вільні

21.12.2025 (14:30 - 17:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ