Партызанская нон-паці

29.03.2017 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Медыяпраект «pARTisan» запрашае на ўрачыстую імпрэзу, прысвечанаю выхаду новых альбомаў «Калекцыі пАРТызана» — «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» і «Віталь Чарнабрысаў».

У праграме: выступы герояў кніжак — Адама Глобуса, Лены Прэнц, Андрэя Плясанава, Вольгі Сазыкінай, Віталя Чарнабрысава і іншых, паказ відэахронік з архіва Юрыя Ігрушы, песні Андрэя Плясанава. А таксама адмыслова падрыхтаваны перформанс «Вясенні Спеў Звышчалавека» ў выканні Артура Клінава і Drum Ecstasy.

Мінскі мастацкі нонканфармізм 1980-х, альбо «неафіцыйнае мастацтва» ці «андэграўнд», — значная з’ява на тэрыторыі ўсіх постсавецкіх, постсацыялістычных краін, у межах якой праходзіла барацьба за права на свабоду, вольнае мысленне і мастацкае выказванне. Падзеі, што адбываліся тады, наўпрост ці ўскосна звязаныя не толькі з сучаснымі мастацкімі працэсамі ў Беларусі. У тым часе, шмат у чым рэвалюцыйным і вызначальным, можна і трэба шукаць адказы на многія пытанні, якія хвалююць тых, хто спрабуе сёння зразумець прастору, у якой жыве, і сваё месца ў ёй.

Акрамя таго, гэтай імпрэзай «pARTisan» распачынае святкаваць сваё 15-годдзе! Так, нам ужо 15 поўных насычаных год. Адзначаць адмыслова не будзем — працягваем карпатліва працаваць. Але цягам нашых імпрэз хацелі б нагадваць, што, набываючы нашыя альманахі і альбомы, прыходзячы на нашыя імпрэзы, вы і робіце магчымым нашае існаванне.

Падрабязней пра альбом http://partisanmag.by/?p=16164

Падзея на ФБ https://www.facebook.com/events/681602485333745/

Шчыра запрашаем!

 


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ