«Паспяховы фэст»: моладзевае свята беларускай культуры і мовы

26.05.2019 16:00 - 22:00 Кавярня "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны
26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00.

Уваход ВОЛЬНЫ! Падтрымаць Свята можа кожны на molamola.by

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Свята тут.

У праграме: Вялікія Беларускамоўныя, паэтычная частка, міні-лекцыі 10 фактаў пра поспех, інтэрактыў і прызы ад партнёраў Свята.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягне Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас усяго Свята будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Запрашаем да ўдзелу ў Свяце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі!

Праграма будзе дапаўняцца і пашырацца.

Падзея ў Вконтакте.

Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Каляднае свята для дзетак у Шчэціне

21.12.2025 (14:00 - 17:00) Kooperatywa Łaźnia (ul. Koński Kierat 14-15)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ