“Патэнцыял малых гарадоў для развіцця рэгіянальнага турызму” выведуць на чыстую ваду ў Светлагорску

22.11.2013 18:00 - 18:00 Светлагорск, клуб-бар “Ягуар” (Батава, 1) Бясплатнае

Офлайнавае ток-шоў з адзначанай тэмай адбудзецца 26 лістапада ў Светлагорску ў межах межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чым Светлагорск можа прывабіць замежных, айчынных турыстаў і нават суседзяў па рэгіёну? Які турызм магчыма і трэба развіваць гораду? Як можна выкарыстаць “падвойнае дно” сімволікі і гісорыкі горада для турыстычнага пазіцыянавання горада?  Што сабой уяўляе турыстычная інфраструктура Светлагорска, у якім накірунку варта яе развіваць? – гэтыя і не толькі пытанні будуць у цэнтры грамадскай увагі.

У размове прымуць удзел прадстаўнікі гісторыка-краязнаўчай супольнасці, культурніцкія дзеячы. І канешне, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў раскрыцці турыстычнага патэнцыялу Светлагорску!

Месца правядзення:  клуб-бар “Ягуар”, вул. Батава, 1. Час пачатку: 18:00

 


Вам можа быць цікава

Джаз ад Міхновіча і Петчанкі ў Варшаве

31.07.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Выстава Уладзіслава Бохана «Рэтра/перспектыва» ў Варшаве

01.08.2025 20:30 - 02.08.2025 22:00 галерэя «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Жніво ў Азярцы

02.08.2025 (13:00 - 14:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ