“Патэнцыял малых гарадоў для развіцця рэгіянальнага турызму” выведуць на чыстую ваду ў Светлагорску

22.11.2013 18:00 - 18:00 Светлагорск, клуб-бар “Ягуар” (Батава, 1) Бясплатнае

Офлайнавае ток-шоў з адзначанай тэмай адбудзецца 26 лістапада ў Светлагорску ў межах межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чым Светлагорск можа прывабіць замежных, айчынных турыстаў і нават суседзяў па рэгіёну? Які турызм магчыма і трэба развіваць гораду? Як можна выкарыстаць “падвойнае дно” сімволікі і гісорыкі горада для турыстычнага пазіцыянавання горада?  Што сабой уяўляе турыстычная інфраструктура Светлагорска, у якім накірунку варта яе развіваць? – гэтыя і не толькі пытанні будуць у цэнтры грамадскай увагі.

У размове прымуць удзел прадстаўнікі гісторыка-краязнаўчай супольнасці, культурніцкія дзеячы. І канешне, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў раскрыцці турыстычнага патэнцыялу Светлагорску!

Месца правядзення:  клуб-бар “Ягуар”, вул. Батава, 1. Час пачатку: 18:00

 


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Анатоля Кухарчука «Крык птушкі» ў Мінску

03.04.2025 17:00 - 27.04.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «There is No River Without Sources» ў Берліне

04.04.2025 19:00 - 20.04.2025 18:00 PAKD Gallery (An d. Mole 9)

Аляксандр Ясінскі ў Варшаве

22.04.2025 (19:00 - 21:00) Prześwit (ul. Freta 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ