Фотавыстава Анатоля Кухарчука «Крык птушкі» ў Мінску

03.04.2025 - 27.04.2025 17:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 10 рублёў

 

У чацвер, трэцяга красавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава Анатоля Кухарчука «Крык птушкі» пры падтрымцы народнага фотаклуба «Мінск».





Экспазіцыя складаецца з фатаграфій, якія зроблены з дапамогай камеры звычайнага мабільнага тэлефона.

Фотаработы падзелены на 5 частак — «Стварэнне свету», «Шуканне», «Пераадоленні», «Здабыццё новай надзеі» і «Стомлены несці». Фатаграфіі ўвайшлі ў каляндар 2024 г. як алегорыя жыццёвага шляху чалавека.

«Серыя — спроба знайсці пад „заваламі“ вопыту першапачатковы душэўны парыў, які перажываў у юнацтве, начытаўшыся „Туманнасці Андрамеды“ Яфрэмава; эмоцыі ад убачанага з даху заходу сонца. Душа чалавека — як птушка. У кульмінацыйныя моманты яна крычыць то ад захаплення і радасці, то ад болю і расчаравання, то ва ўсю моц, то ледзь чутна. Гэты рух душы-птушкі ідзе з чалавекам праз усё жыццё. Кожная праца выставы — гэта эпізод, імгненне, частка карціны чалавечага лёсу. Гэтыя імгненні напоўнены рознымі сэнсамі, гісторыямі, эмоцыямі. Кожнае такое імгненне — гэта пэўны стан душы чалавека»
(А. Кухарчук).


Выстава працягнецца да 27 красавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вербніца ў Азярцы

05.04.2026 (14:00 - 15:00) Музей народнай архітэктуры і побыту

Канцэрт «Рамантызм у беларускай вакальнай музыцы» ў Мінску

06.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Irdorath» у Кракаве

01.05.2026 (19:30 - 21:30) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ