“Павадыр”. Дзявяты сеанс паказаў украінскага кіно з Максімам Жбанковым у кнігарні “Логвінаў”

03.08.2016 19:00 - 19:00 Кнігарня “Логвінаў” (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

3 жніўня а 19-й глядзім у кнігарні “Логвінаў” фільм “Павадыр” – меладраму паводле рэальных падзеяў ва Украіне 1930-х гадоў.

Два героі – сталы і непаўналетні: тутэйшы сляпы бандурыст і амерыканскі хлопчык у пошуках страчанага бацькі. Што іх трымае разам? Што дапаможа ратавацца ад агентаў новага парадку?

Сяргей Жадан у ролі паэта Міхайла Семенка, Аляксандр Ірванец у вобразе супрацоўніка НКУС, дэбютная роля пераможцы “Эўрабачання-2016” спявачкі Джамалы.

3 жніўня (серада)

Кнігарня “Логвінаў”, пр. Незалежнасці 37а

19.00

Падзея ў Facebook

Паказ адбудзецца ў межах “Года ўкраінскай літаратуры” ў кнігарні “Логвінаў”.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ