Павучы вечар «KANVA SHABASH» у Вільні

22.07.2023 - 23.07.2023 19:00 - 20:00 прастора «hOme» (Žemaitijos g.5) 40 еўра

Гэтымі выходнымі, 22 і 23 ліпеня, у Вільні адбудзецца KANVA SHABASH, атмасферны майстар-клас па вырабе абярэга-павука з дызайнеркай Настай Васючэнка, заснавальніцай folk fashion брэнда KANVA.



Дата і час: 22 ліпеня ў 19.00, 23 ліпеня ў 18.00

Месца: прастора «hOme», Žemaitijos g.5, Вільня 


Вас чакае медытатыўная, таямнічая дзея пры свечках і пад тэматычны плэйліст. 

Далучайцеся, каб працягваць традыцыі ў сучаснасці, каб падтрымліваць адзін аднаго і ствараць прыгожае ўласнаруч.

Планы на вечар: 

Даведаецеся пра гісторыю паходжання павукоў і народныя звычаі 

Пазнаеміцеся з традыцыйнай тэхнікай пляцення і асаблівасцямі матэрыялу 

Змайструеце асабістага інтэр’ернага павука з саломкі Усё ў цудоўнай кампаніі, пад гарбатку, музыку і размовы. 

Усе матэрыялы прадастаўляюцца.


 Кошт удзелу — 40 еўра. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ