ПАДЗЕЯ ДНЯ: Перфарматыўнае чытанне «Па што ідзеш, воўча?» у Варшаве

25.06.2024 19:00 - 21:00 Інстытут Тэатральны (Jazdów 1) Бясплатнае
 

У аўторак, 25 чэрвеня, прадзюсерская ініцыятыва INEXKULT распачынае тэатральны INEX FEST II і запрашае на перфарматыўнае чытанне «Па што ідзеш, воўча?» паводле Святланы Курс (Евы Вежнавец).






Дата: 25 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Інстытут Тэатральны, Jazdów 1, Варшава 



Рына — алкагалічка, ей каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. 

За сваё доўгае жыццё бабуля перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. 

У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. 



Удзел бяруць Моніка Давідзюк, Вольга Грыгараш, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская 

Рэжысура і сцэнічны дызайн — Моніка Дабраўлянска 


Мовы — беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая. 




Уваход вольны, і будуць удзячныя за данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ