Перфарматыўная чытка «Лімб» у Познані

09.07.2025 20:00 - 22:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае



У сераду, 9 ліпеня, у Бараку Культуры адбудзецца перфарматыўная чытка п’есы «Лімб». 





Дзеянне п’есы адбываецца ў сучаснай Беларусі, у Менску.

Галоўная гераіня ўдзельнічала ў пратэстных акцыях у 2020-м годзе, трапіла пад рэпрэсіі, засталася без працы, не можа знайсці новую і не гатовая з’ехаць з краіны. 

У пэўны момант адзін з сяброў за мяжой просіць дапамагчы пахаваць яго маму, якая засталася ў Менску. Ён не можа прыехаць з-за магчымага арышту.

 Пасля развітальных слоў на пахаванні жанчыне ўсё часцей і часцей прыходзяць падобныя прапановы ад знаёмых эмігрантаў. 


Паказ адбудзецца ў рамах выніковай працы групы дарослых Тэатральнай Майстэрні. 

Куратарка — Валянціна Мароз. 


Уваход, выглядае, вольны. Запісвайцеся праз мэйл ilia@barakkultury.pl




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ