Перформанс «Ігар / Давід» у Варшаве

17.10.2024 - 18.10.2024 20:00 - 21:00 Nowy Teatr (ul. Madalińskiego 10/16) 50 злотых
 



У чацвер, 17 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца прэм’ера перформансу «Ігар / Давід», у якім бярэ ўдзел Ігар Шугалееў.







Дата: 17 кастрычніка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Nowy Teatr, ul. Madalińskiego 10/16, Варшава 



Як пабудаваць сваю будучыню так, каб і ў 60, і ў 70, і ў 80, і ў 90, і ў 100 гадоў можна было танцаваць, радавацца і кахаць? 

Давід Жакоўскі і Ігар Шугалееў, вядомыя тым, што перасякаюць межы руху ў практыцы эксперыментальнага тэатра, даследуюць праблему стабілізацыі цела і розуму, аголенага, перфарматыўнага і эксплуатаванага цела. 

Перформеры сутыкаюцца са сваім папярэднім досведам, выцягнутым з мінулага, памяці і постпамяці, каб трансфармаваць асабістыя міфалогіі ў мікрацырымоніі і праявы перадышкі, адпачынку і запаволення жыццёвых працэсаў. 

Гурт разглядае катэгорыю стабілізацыі, зазямлення і ўкаранення на цялесным, перфарматыўным і даследчым узроўнях, спалучаючы практыкі, натхнёныя аграрнымі рытуаламі, з харэаграфічнымі практыкамі Марціна Талагі, які квірызуе традыцыйны фальклор у сваіх працах.


Выканаўцы: Давід Жакоўскі і Ігар Шугалееў

 Харэаграфія: Марцін Талага 

Драматургія: Патрыцыя Бабіцкая і Улада Хмель

 Мастак — Сяргей Шабохін 



Паказы будуць таксама 18 кастрычніка ў 18.00 і 20.00. 



Квіткі коштам 35 злотых ільготны, 50 злотых поўны можна набыць па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Купальскія гісторыі» ў Гродне

05.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Купалле пад Мінскам

05.07.2026 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

05.07.2026 (18:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ