Перформанс «Рэха. Галасы з Беларусі III» у Штутгарце

01.02.2022 - 05.02.2022 21:30 - 14:00 Hospitalkirche (Hospitalplatz / Eingang Büchsenstraße 33) Бясплатнае

Музычны фестываль «ECLAT» у Штутгарце ладзіць адмысловую праграму беларускіх творцаў «ECHOES — Voices from Belarus III» («РЭХА — Галасы з Беларусі III»).



На імпрэзе 1 лютага можна будзе паслухаць і пабачыць відэа-музычныя творы «Лісты да маці» Надзі Саяпінай, «Заганнае кола» Жанны Гладко, «Нябачная траўма» Лесі Пчолкі.

Дата: 1 лютага

Час: 21.30 (час мясцовы)

Месца: Hospitalkirche, Hospitalplatz / Eingang Büchsenstraße 33, Штутгарт

У ECHOES знаходзіць мастацкае выражэнне і рэверберацыю досвед тысяч беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць краіну. З выявы, тэксту і гуку ўзнікае апавяданне пра беларускую драму.

А з 2 па 5 лютага ў Hospitalkirche будзе працаваць відэа-музычная інсталяцыя праекту ECHOES.

Расклад трансляцый:

Серада, 2 лютага, 15.30-18.30

Чацвер, 3 лютага, 15.30-18.30

Пятніца, 4 лютага, 15.30-18.30

Субота, 5 лютага, 11.00-14.00

Уваход на інсталяцыю вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ