ПАДЗЕЯ ДНЯ: Першы сольны канцэрт Olia Shnip Band у Варшаве

09.01.2024 20:00 - 22:00 Scena Chmielna (Nowy Swiat 27a) 35 злотых
 
У аўторак, 9 студзеня, у Scena Chmielna — першы сольнік Волі Шніп і яе новага гурта.




Дата: 9 студзеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a, Варшава 


Чакайце чагосьці з галіны жывога Art/Smart-Pop з адхіленнямі ў Soft-Rock, Funk, трошачкі джазу ды ўсялякага рознага.

Граюць: 

Volia Shnip — вакал 

Андрей Козік — клавішы, бэк-вакал 

Mikhnovich Vova — клавішы, саксафон 

Philip Petchenko — бас 

Stas Mur — барабаны 


А распачнуць вечар хлопцы з гурта «Luty Sakavik» — гэта дуэт, які грае на сутыку пост-панку і сінт-вэйву. 

Будуць вам песні пра страхі і каханне, пад якія добра танчыць або сузіраць гарады пад шэрым небам. 


Квіткі — 35 злотых на ўваходзе.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Ноч музеяў у оперным тэатры ў Мінску

16.05.2026 23:00 - 17.05.2026 00:30 вялікі тэатр оперы і балета (пл. Парыжскай камуны, 1)

«Polyn» у Вільні

28.05.2026 (19:00 - 21:00) Paviljonas (Pylimo 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ