У суботу, 22 лістапада, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць Піліпаўскія вячоркі.
Піліпаўскія вячоркі – форма правядзення моладзёвага вольнага часу ў восеньска-зімовы перыяд. Яны пачыналіся пасля Піліпаўскага посту.
З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам у той час было прадзенне. Кожная дзяўчынка прыносіла з сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць іх, або прыкмеціць сабе будучую жонку.
Вас чакае:
- расповед на тэму “вячорак” у помніку “Хата з в.Агароднікі”;
- майстар-клас па вырабе паяскоў з нітак;
- традыцыйныя танцы і гульні.
Квіткі: для дарослых – 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў - 7 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.