Лекцыя "Юдэль Пэн - настаўнік геніяў" у Мінску

25.11.2025 18:30 - 21:00 (вул. Кісялёва, 38) 25 рублёў

25 лістапада, у аўторак, у лекторыі "Фрэскі" адбудзецца трэцяя частка лекцыі "Юдэль Пэн - настаўнік геніяў".


Значыцца, Парыж ! Пачатак 20-га стагоддзя. Недалёка ад Эйфелевай вежы агароды - такія ж, як у Віцебску. А вось мастакі з пэндзлямі і фарбамі - таксама, як у Віцебску. А вось Манмартр - тут Суцін гутарыць з Цадкіным

Як жа так?

Абмяркуюць:

  • што дала Віцебская школа Парыжскай;
  • хто быў галоўным габрэйскім мастаком, а хто заслужаным;
  • пра дзіўныя (ці заканамерныя?) шляхі талентаў на шляху да сусветнай славы.
  • А таксама пра чароўнае слова "Бецалель", Пэна і Пана, Юдовіна і Царфіна.

Лектарка - куратарка Надзея Кухарэнка.

Выступіць таксама эксперт Парыжскай школы з аглядам выстаў нашых суайчыннікаў у Парыжы ў 2025 годзе.

Кошт - 25 рублёў.

Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

ŠUMA ў Кракаве

23.11.2025 (20:00 - 22:00) SOJKA Event (Kalwaryjska 15)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ