Пісьменніцкі варштат з тоні лашдэн «Сям’я, якая ў мяне была (і тая, якой не было)» у Варшаве

26.08.2023 19:00 - 21:00 каворкінг Free Belarus Centre (Mokotowska 24) Бясплатнае

У суботу, 26 жніўня, пісьменні:ца і квір-фем актывіст:ка тоні лашдэн запрашае на пісьменніцкі варштат «Сям’я, якая ў мяне была (і тая, якой не было)» у Варшаве.



Дата: 26 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: каворкінг Free Belarus Centre, Mokotowska 24, Варшава 


Якія гісторыі мы захоўваем у нашай сям’і, а якія знікаюць без следа? 

На якой мове мы размаўляем і чаму? 

Што мы захоўваем у сямейных нарратывах, а што выцясняем?

 Разам з тоні лашдэн, мінск:ай пісьменні:цай і квір-фем актывіст:кай, абмяркуеце сувязь між сямейнай памяццю і беларускай культурай і напішаце невялікія тэксты пра дом і сям’ю. 

Прапануюць абмяркоўваць (і пісаць пра!) пакаленні нашых прабабуль і прадзядуляў. 

Варштат падыдзе для ўсіх, каму цікава пазаймацца пісьменніцкімі практыкамі ў камфортнай і сяброўскай кампаніі. 

Вам не трэба мець досведу ў пісьме, каб паўдзельнічаць. 


Вы можаце ўдзельнічаць на беларускай, украінскай, ангельскай ці рускай мове (на гэтых мова фасілітатар:ка зможа даць інструкцыі), а пісаць — на любой! 


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Куратарская экскурсія па лецішчы Быкава ў Ждановічах

01.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Кірыл Кедук у Берліне

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Kühlhaus Berlin (Luckenwalder Straße 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ