«План Бабарозы» ў Вільні –16 чэрвеня

16.06.2016 15:00 - 17:00 Аўдыторыя 108 (Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт ў Вільні) Уваход вольны

Запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”.

Крыху вар’яцкая, бязглуздая, але такая родная Беларусь становіцца месцам і духам разгортвання падзей жыцця адной сталічнай сям’і. Самі ж галоўныя героі іранічна і метафарычна перадаюць адметны вобраз сваёй краіны ў ХХ стагоддзі. Складаныя зносіны пакаленняў, часоў і лёсаў – гэта “хронікі беларускай матрыярхіі”, пераказаныя ў лёгкай і займальнай манеры ў кнізе “План Бабарозы”.

На сустрэчы 16 чэрвеня сам аўтар Павал Касцюкевіч распавядзе пра тое, як стваралася кніга і што ў выніку атрымалася. На прэзентацыю таксама завітае адмысловы госць Вітас Дэшкніс – літоўскі паэт, які займаецца перакладам твораў беларускай літаратуры.

Шмат літаратурных адкрыццяў чакае вас 16 чэрвеня а 15.00 у аўдыторыі 108 Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту ў Вільні.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ