Пластычны спектакль «Васіль Кандзінскі / Без косак» у Мінску

16.12.2022 18:30 - 19:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 12 рублёў

У пятніцу, 16 снежня, у дзень народзінаў Васіля Кандзінскага, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў — новы паказ пластычнага спектакля Тэатра дакумента Ганны Сулімы «Васіль Кандзінскі / Без косак».



Дата: 16 снежня

Час: 18.30

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 

Спектакль заснаваны на творчай спадчыне Васіля Кандзінскага. Гэта сцэнічная інтэрпрэтацыя яго стылю ў жывапісе — абстракцыянізму.

Апавяданне разгортваецца вакол «тэлефоннага званка» — гісторыі знаёмства мастака з Нінай Андрэеўскай (Кандзінскай).

Разам з акцёрамі глядач пройдзе праз гісторыю пошуку паразумення, кахання і ўзаемнасці.

Працягласць спектакля — 1 гадзіна.

Квіткі коштам 12 рублёў можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ