• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

«Полацк — пачатак беларускай дзяржаўнасці» з Сяргеем Тарасавым

Пачатак: 09.10 (07:30)
Канец: 09.10 (07:30)
Google

У суботу 9 кастрычніка ў межах беларусазнаўчага курсу «Беларусь — terra incognita» ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашае Вас на ўнікальную выязную вандроўку ў старажытны Полацк — пагружэнне ўглыб старадаўняй гісторыі Беларусі — разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.


Дата: 9 кастрычніка

Час: 7.30-22.00

Запіс праз гугл-форму! Перад вандроўкай будзе паведамленая больш падрабязная інфармацыя. Калі ласка, калі пакідаеце е-мэйл, правярайце тэчку спам, лепш пакідаць 2 кантакты.

Хто заснаваў Полак? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у біцьве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Еўфрасіння пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі спадар Сяргей Тарасаў, адзін з найглыбейшых даследчыкаў Полацка, калыскі першай беларускай дзяржаўнасці.

І безумоўна мы ўзгадаем самую вядомую ў нашай гісторыі жанчыну, апякунку нашага Фонду Еўрфасінню (Афрасінню) Полацкую, якой прысвечаная апошняя кніжка Сярея Тарасава.

Са спадаром Сяргеем мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з старадаўняй Спас-Перамяненскай царквой, якая захавалася з 12 стагоддзя з часоў яе заснавальніцы, дзе пабачым тагачасныя старажытныя фрэскі. Не зможам прамінуць і легендарны Сафійскі Сабор, і полацкі музей кнігадрукавання.

А па дарозе ў Полацак Сяргей Тарасаў пакажа і распавядзе нам пра вядомыя курганныя могільнікі ў Домжарыцах.

Унёскі для на вандроўку з экскурсіяй і абедам у манастыры — 50 бел. руб. з чалавека для ўдзельнікаў беларусазнаўчага курсу «Беларусь — terra incognita», 55 руб. — для ўсіх астатніх вандроўнікаў. Грошы — загадзя ў Фонд ці наяўнымі ў аўтобусе. Хто жадае загадзя безнаяўнымі, пішыце ў viber ці telegram. Дадаткова аплочваюцца кошты квіткоў у Сафійскі сабор, музей кнігадрукавання, бібліятэку Сімяона Полацкага (агулам 12 руб. з чалавека). 

UPD: Трапезу ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ўключылі ў агульную суму.

Выезд у 7-30, вяртанне прыкладна а 22-й. Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе, які апрацоўваецца адмысловым антысептычным сродкам, абавязкова апранаць маскі, асабліва ў музеях ды іншых памяшканнях.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura^@gmail. com


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
    • Як паўсталі беларускія гарады і мястэчкі
    • Да Дня народзінаў пісьменніка: песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип